|
|
Thursday, November 19th, 2009
| |
9:34 pm - новае слова ў геаграфіі
|
|
| |
6:10 pm - *
|
Апошнім часам, калі я вас чытаю, мне шмат хочацца пісаць у адказ. Потым я разумею, што гэта будзе не камэнтар, а атрымаецца цэлы пост, і тады мне становіцца шкада сілаў на стварэньне цэлага тэксту. Я закрываю дзёньнік і правяраю камэнтары: праз гадзіну хто-небудзь абавязкова агучвае маю думку. Часта нават лепш, больш бліскуча, ляканічна. І я думаю: сапраўды, навошта трэба было напружвацца. А бывае, так хочацца падыскутаваць, але, калі я ўяўляю сабе толькі, колькі народу набяжыць на нейкую неасьцярожную рэпліку, і трэба будзе адказваць, адказваць, то зноў усё адключаю. Вось, напрыклад, пакуль Аксана Бязьлепкіна катэгарычна раіць усім не вучыць дзяцей чытаць тарашкевіцу, я навучыла дачку ня толькі чытаць, але і пісаць тарашкевіцай, і я пра гэта хацела вельмі шмат словаў напісаць, але гэта поўнае марнаваньне часу. Бо пакуль мы размаўляем, дзеці растуць. І адны чытаюць тарашкевіцу ці наркамаўку і растуць сапраўднымі беларусікамі, а іншыя ўсё разважаюць, ці трэба рызыкаваць і чаму дзяцей вучыць. А я скажу: складанасьцяў баяцца - па-беларуску не размаўляць. А тое як у казцы: вось народзіцца ў нас немаўля, будзем мы яго па-беларуску вучыць, не захочуць зь ім іншыя дзеці гуляць, будзе ён адзін, а потым у школе задзяўбуць, калі лішні мяккі знак напіша, а потым ён разьлюбіць мову, таму што яму будуць ставіць кепскія адзнакі... карацей, так, давайце сядзем разам і паплачам над будучыняй гэтых яшчэ ненароджаных дзетак. Ці яшчэ дыскусія пра тое, калі вучыць дзяцей чытаць. Я так шмат хацела вам на гэты конт паведаміць, а потым убачыла спасылку на геніяльны пост, дзе напісана вельмі проста: калі дзіцёнак гатовы, ён навучыцца сам. Мне тут нават дадаць няма чаго. Ці яшчэ адзін таленавіты пісьменьнік замест таго, каб працаваць над наступнай кнігай, пачаў посьціць анэкдоты, і я ня ведаю: можа, у яго крызіс, але вельмі сумна гэта назіраць. Думаю, вы зразумелі - гэта восень, дождж і неадольнае жаданьне спаць. Хварэю.
( Вось вам адзін з маіх лепшых партрэтаў (верасень) )
|
|
(4 comments | comment on this)
|
| Tuesday, October 27th, 2009
| |
5:58 pm - Яйка ці курыца?
|
Па дарозе ў садок размаўлялем з Уляй пра матылькоў: што яны жывуць зусім мала, але адкладваюць лічынкі, зь іх вылупляюцца вусені, якія сплятаюць кокан, у якім яны ператвараюцца ў матылькоў і так далей. І тут мне задаюць пытаньне: - А першы вусень як зьявіўся? Я, каб выйграць час на роздумы, кажу: - Зь яйка, якое адклаў матылёк! - Не, я маю на ўвазе самага-самага першага вусеня? Ці спачатку быў матылёк? Але адкуль ён узяўся?
|
|
(10 comments | comment on this)
|
| Thursday, October 15th, 2009
| |
10:56 pm - ПРОМНІ МАЛЕНСТВА
|
|
| Saturday, September 19th, 2009
| |
7:21 pm - *
|
|
| Friday, August 21st, 2009
| |
12:13 am - Не пра дзяцей
|
|
У цягніку з намі ехаў хлопчык. 7 год. Нарадзіўся ў Нямеччыне, жыве ў Бэрліне. У Менск езьдзіў да сваякоў. Рускі. Праваслаўны. Параіў мне абярнуцца ў праваслаўе. Беларускую абсалютна не разумее, яму сьмешна. Вельмі ўпэўнены ў сабе, добра падвешаны язык. Увесь час спрабаваў кіраваць Уляй, большасьць дзеясловаў - загадны лад. Кепска размаўляе па-нямецку...
|
|
(25 comments | comment on this)
|
| Wednesday, July 29th, 2009
| |
11:28 pm - Зайкава хатка
|
|
| Friday, July 24th, 2009
| |
9:58 pm - Рэцэпт
|
Я вам распавяду, як незаўважна для бацькоў перахварэць на чырвонку :)
Для пачатку трэба дачакацца сьпёкі. І капрызьнічаць, сьмяротна стамляцца і засынаць - што заўгодна. Галоўнае - ня мыцца некалькі дзён. Потым зьяўляецца сып, дакладна такі як трэба. Важна, каб ён быў не на твары, каб не здагадаліся, а на сьпіне. І каб ён зьнік адразу ж пасьля таго, як цябе памыюць. Тады бацькі нічога не западозраць, бо патніца ў сьпёку - нармальная справа ж! Зразумела, што нельга ні ў якім выпадку тэмпэратурыць, бо адразу здагадаюцца, што тут нешта інфэкцыйнае. Калі сып пройдзе - можна сьмела выпраўляцца вандраваць па Баварыі і заражаць баварскіх і іншых дзетак, якія, ні пра што не здагадваючыся, наведваюць музэі, замкі ды дзіцячыя пляцоўкі. Лепш за ўсё аб'ехаць за адзін дзень некалькі гарадкоў, зь некалькімі перасадкамі ў самы сьпякотны дзень, каб, калі ў цябе забаліць галава, бацькі сьпісалі ўсё на стому ды сонца. На наступны дзень вельмі добра будзе паскакаць пад дажджом, каб трошкі пазьней усё-ткі растэмпературыцца. Пра сып тады ўжо ніхто й не прыгадае - бо гэта ж была звычайная патніца :) Занадта доўга тэмпературыць ня трэба, лепш праз суткі выздаравець цалкам. І толькі калі вы вернецеся дамоў і бацькі рана раніцай будуць зьбіраць цябе ў садок, няхай зьявяцца вялікія жахлівыя чырвоныя плямы на нагах. А доктар скажа перапалоханым бацькам: гэта ўжо канец хваробы, яна ўжо не заразная і папраўляецца... :)
( трошкі фотадакумэнтаў )
|
|
(5 comments | comment on this)
|
| Monday, July 13th, 2009
| |
1:44 pm - Вэнэцыя
|
Турысты псуюць гарады. І ня толькі тым, што парушаюць розныя правілы, пералазяць праз агароджы, каб сфатаграфавацца на ільве дзявятага стагодзьдзя, кідаюць сьмецьце ў каналы і інш. Іхная наяўнасьць псуе гарады. Напрыклад, у Вэнэцыі раней было забаронена перабудоўваць дамы, бо гэта гістарычная каштоўнасьць. Але потым правілы адмянілі, і адразу ж у горадзе зьявілася безьліч гатэльчыкаў і сучасных забягалавак "а-ля макдак", а аўтэнтычныя крамачкі паволі зьнікаюць. Горад перабудоўваецца, падстройваецца пад сярэдняга турыста.
Вось, напрыклад, даволі цікавая арыгінальная фігня, якая, пэўна ж, вельмі прыгожа сьвеціцца, як сьцямнее, і якая, відавочна, прыцягвае ўвагу турыстаў:
Называецца неяк кшталту "Нараджэньне сьвятла". Фігня ўсталяваная на высьпе Мурана, сусьветна вядомай сваімі вырабамі са шкла. А вось як гэта ўпісваецца ў архітэктурны ансамбль:

Старая Вэнэцыя і выспы вакол яе - прыўкрасныя. Што пешкі, што па вадзе, што з самалёту - яна неверагодная. Але над мостам уздыхаў вісіць чамусьці нейкі сіні сучасны постэр, і на Мурана стаяць сіняя фігня і шкляная жанчына, і на Бурана прадаюць кітайскія карункі замест сваіх, таксама вядомых. А турыстам усё адно, кітайскае ці італьянскае, хэнд мэйд ці паточнай вытворчасьці. Галоўнае залезьці на самы стары камень і сфатаграфавацца: "я тут таксама быў, нічога не даведаўся, нічога не запомніў, затое быў".
* У мяне, насамспраў, шмат пазітыўных уражаньняў ад гэтай паездкі, але ніяк не зьбяруся, каб іх выказаць. Здаецца, калі я сфармулюю гэта, то чараўніцтва скончыцца. Таму пакуль што - вось гэта.
|
|
(comment on this)
|
| Monday, June 29th, 2009
| |
2:11 pm - Вяртаньне
|
Я пачынаю з канца. Калі мы вярталіся дамоў, нас увесь час перасьледвала нейкая тоўстая дура. Спачатку яна выштурхнула нас локцем з чаргі на рэгістрацыю. Проста як звычайная такая цётка на Камароўцы. Яна стала з мужам паміж дзьвюх чэргаў, а калі ўбачыла добрую ахвяру (са сьпечаным стомленым дзіцём на руках - хіба такая будзе сварыцца?), то проста адсунула нас сілай. Моўчкі. Я ўжо тады адаслала ёй усе промні дыярэі, якія былі ў запасе. Шчыра сказаць, я была ўпэўненая, што на гэтым мы разьвітаемся, і вельмі спадзявалася, што яна завязьне ў прыбіральні на ўвесь час палёту. Так, мне бы стала ад гэтага лягчэй. Але ж не! Як толькі мы ўладкаваліся на сваіх месцах у салёне, яна падыйшла да нас і пачала запэўніваць, што гэта яе месцы! Пакуль я зьбіралася неяк скампанаваць "блёдэ ку" з ветлівым "пакіньце нас у спакоі", ёй паказалі, што вось тут - майн гот, насупраць!!! - яе месцы. Відаць, лічбы вывучыла, а літары ня ведае, дзярэўня. Але і гэта ня ўсё. Пакуль гэтая торба не заснула, яна ўсё глядзела на нас. Воўкам. Відаць, усё-ткі была ўпэўненая, шо мы сідзім на яе месцах. Ці што нашы лепшыя за ейныя. Ня ведаю, што яна там думала, але калі яна заснула, падключыўся яе муж, які спачатку здаваўся мне адэкватным чалавекам. Цяпер за намі сачыў ён. Думаю, гэта самае зручнае, што можна рабіць у самалёце: доўга сядзець, пявярнуўшы галаву ўлева. Промні міятыту табе! Вазьмі пачытай часопіс ці паглядзі бартавы тэлевізар! Зрэшты, разглядваньне - гэта ня так непрыемна. Але! Калі самалёт прызямліўся, ён палез на нашую паліцу па нашыя рэчы!!! Ну чаму, чаму ты, стары казёл, думаеш, што твае рэчы ляжаць не ў цябе над галавой, а ў мяне?! Я думаю, што сёньня яны сідзяць у нейкай нямецкай вёсачцы і разьбіраюць шматлікія валізы з намаляванымі ад рукі італьянскімі сьцяжкамі (каб ніхто не пераблытаў!). Яна - мажная італьянка, муж якой так і ня вывучыў італьянскую, яна езьдзіла да сваякоў-рыбакоў на Бурана. Ці яна старая тоўстая немка, падобная да італьянкі, якая ніколі ня была ў вялікіх гарадох і нарэшце пакінула свае рондалі і сурвэткі, каб падзівіцца на вэнэцыянскія каналы. У апошнім вельмі моцна сумняюся. Але як бы там ні было, я дагэтуль злуюся. Бо мы былі не на Камароўцы. А ў Вэнэцыі.
*Я бы пачала з пачатку, але заела фотаапарат. Як толькі мы дастанем адтуль здымкі - будзе пачатак. **Вялікі дзякуй усім за віншаваньні! Прабачце, што адказала толькі сёньня. Дзень народзінаў я адзначала ў гандоле, без інтэрнэту :)
|
|
(8 comments | comment on this)
|
| Friday, June 19th, 2009
| |
9:36 pm - :)
|
Сёньня раніцай: - Мама, тата! Па тэлевізары песьня па-беларуску! - Да ну! - але на ўсялякі выпадак бяжым да тэлевізара. Уля па дарозе тлумачыць: - Там сьпяваюць "ТОЙ-ТОЙ-ТОЙ"!
|
|
(6 comments | comment on this)
|
| Thursday, June 4th, 2009
| |
8:20 pm - Самвыдат
|
Адзін з сучасных беларускіх пісьменьнікаў у адным інтэрвію прызнаўся, што ў глыбокім дзяцінстве вельмі шмат часу аддаваў на... майстраваньне кніжак. Я таксама так рабіла: зшываеш ці замацоўваеш скрэпачкамі некалькі аркушаў, складзеных пасярэдзіне, малюеш вокладку, ілюстрацыі, пішаш тэкст... Наша Уля, канешне, займаецца цяпер тым самым (прывітаньне Сяргею) - выдае свае кнігі.
( тут адна са старонак першай кнігі. пра чорна-белага паласатага тыгра БАмбаша :) )Хто-небудзь здагадаецца, што аўтарка хацела сказаць гэтым надпісам?))
|
|
(10 comments | comment on this)
|
| Saturday, May 30th, 2009
| |
2:55 am
|
|
| Wednesday, May 20th, 2009
| |
7:58 pm - Улін першы ліст
|
Ту-ру-ру! Нашае зайчаня напісала свой першы ліст. Бабулі і дзядулю. Я назірала за працэсам, але дапамагаць мяне не дапусьцілі. Толькі спыталі, як напісаць "Д". За зьяўленьнем астятняга назірала моўчкі)
Каб палегчыць чытаньне, папярэджу: пад некаторымі мяккімі зычнымі стаіць мяккі знак. Да агульнага тэксту ён дачыненьня ня мае. Яго трэба прапускаць))
( ліст )
|
|
(10 comments | comment on this)
|
| Friday, May 15th, 2009
| |
10:47 pm - *
|
У нас выдатны садочак. Адна нямецкая мама сказала мне, што пасрэдны, бо яе старэйшыя дзеткі хадзілі ў садок з басэйнам, паездкамі на поні, больш уважлівымі выхавацелькамі і маленькімі групамі, але ў нас усё адно файны садочак. Мантэсоры была неверагодным чалавекам, так. Да таго ж у Улі вельмі сымпатычныя выхавацелькі. Дзеткі ня б'юцца і не хамяць. На ўвесь садок быў толькі адзін такі хлопчык, ды й тое з часам перарос... Дырэктарка, як маці, заўсёды гатовая выслухаць і даць параду, ад замілаваньня ці, шкадуючы, плача. Калі яе няма ў кабінэце, трэба ісьці ў групу самых малышоў: у вольныя гадзіны фраў Енсэн гуляецца там з карапузамі, носіць іх на ручках.
Сёньня Уленька прыйшла з садочку і сказала мне: "А выхавацелька Н. сёньня размаўляла са мной пра цябе!" Трэба адразу сказаць, гэта не яе выхавацелька. То бок, толькі калі яе зьмена сачыць за ўсімі на пляцоўцы, то так. А ўвогуле не яе. Ну, цікава, што ж там пра мяне казалі? І зь якое нагоды. Працягвае: "Я па-нямецку скажу - (відаць, ня можа перакласьці) -
- DEINE MUTTER IST BLÖD, WEIL SIE IMMER ZU HAUSE SITZT!
Далейшыя роспыты паказалі, што яна сапраўды не разумее, што сказала. І што выхавацелька падсела да яе і сказала гэта, калі нікога не было побач.
Я, канешне, разумею, адкуль тут растуць ногі. Уля ўчора атрымала дазвол хадзіць у садок на 8 гадзінаў (замест пяці). А сёньня раніцай я мусіла мець грунтоўную размову зь іншай выхавацелькай наконт падрыхтоўчай групы, але раптоўна ўсё зьмянілася і яна не змагла, а я, як ветлівы чалавек, сказала: ды ладна, я прыйду пасьля абеду, я ж усё разумею. І няхай Уля ня будзе хадзіць на 8 гадзін (я ж ня зьвер, проста 6-гадзіннага дазволу не існуе, а нам трэба), і няхай я сёньня дарэмна швэндалася паміж садочкам і домам з-за сарванай размовы, а можа я і сапраўды ідыётка, што вырашыла быць найперш мамай, а потым усім астатнім, а цяпер не магу з гэтага выкараскацца ў тое астатняе, бо побыт зацягвае, але пры чым тут мой дзіцёнак???!!!
Я сканструявала за гэты вечар процьму тырадаў і натацыяў. Я правяла зь ёй тысячу дыялёгаў. (Цікава, а перакладчык Мантэсоры на нямецкую таксама быў блёд?!) Але ведаю, што нічога гэтага не скажу. Галоўная праблема не мая, а этыка ў працы зь дзецьмі. Мяне адно толькі непакоіць: пясочыць яе ў панядзелак пры дырэктарцы, ці сам-насам? І як стрымацца і не накрычаць. Бо мне вельмі шкада далікатную фраў Енсэн. Я не хачу яе засмучаць.
|
|
(31 comments | comment on this)
|
| Wednesday, May 6th, 2009
| |
12:53 pm - белыя плямы на мапе
|
Учора я выбірала кветкі ў краме і спытала нешта ў супрацоўніцы пра адну з расьлінаў. Дзяўчына адказала мне, што ня ведае, бо яна тут на практыцы. Ёй было вельмі няёмка, таму я сказала ёй: "нічога, праз нейкі час вы будзеце тут усіх кансультаваць!" Яна расхрабрылася і спытала: - А вы з Расеі? Я, звыклая, кажу: - Не, зь Беларусі. - А тое ў вас акцэнт як у расейцаў. - Нашыя мовы блізкія, таму нас тут часта прымаюць за расейцаў. - Вы толькі не падумайце нічога кепскага! Проста ў мяне сяброўка з Расеі. Яна з... (прыгадывае) з Казахстану, вось! - Казахстан - гэта ж не Расея, гэта асобная краіна. - Праўда?!!!!!!! - Так. Ведаеце, калі СССР распаўся, утварылася 15 асобных краін. Сярод іх - Казахстан, Беларусь, Расея... - О!!!!!! Пятнаццаць?!!!!!!
Яна была вельмі зьдзіўленая.
|
|
(5 comments | comment on this)
|
| |
10:49 am - Пачалося!
|
Уля пачала чытаць і прыйшоў гамон. Мама ці тата чытае кніжку? Трэба паглядзець, што там!!! Марудна, адно-два словы, але не перагортвайце старонку, пакуль не прачытаю! Раней адсутнасьць малюнкаў у дарослых кнігах нас ратавала)) Цяпер ужо не! Чытаеце нешта ў інтэрнэце? Дайце мне таксама!
Татка вось учора чытаў артыкул пра "17 імгненьняў вясны". Думаеце, здолеў дачытаць?) Прыйшоў Галоўны Чытач (ёй ўсё адно, на якой мове чытаць, асвойвае адначасова ўсе тры, пы гэтым праводзіць параўнальны аналіз): "а Ш-ті-р-ліц... Мама, што гэта такое?" "Эс-Эс - гэта ж па-нямецку еш-еш! СС! Еш-еш!"- рагоча...
|
|
(20 comments | comment on this)
|
| Thursday, March 19th, 2009
| |
12:45 am - Горад п'яніц...
|
|
І ўсё-ткі Паўль Флора, нават так кепска мной сфатаграфаваны, бо кніга не памяшчалася ў сканер, не заслугоўвае таго, каб ілюстраваць артыкул пра алкашоў (тут мусіць быць сумная ўсьмешка).
|
|
(comment on this)
|
| Sunday, March 15th, 2009
| |
11:53 am - канец пятаму сэзону
|
Мяне заблякавалі на лостфільм :( Я шчыра спрабавала аддаць 16 сэрыю Хаўза на працягу тыдня, але сідаў было ў два разы больш за піраў, калі да мяне чарга й даходзіла, то бралі па кроплях, ня гледзячы на тое, што гэты торэнт я раздавала на неабмежаванай хуткасьці(( Калі я аддала яе на 1.196 і 17-ю на 0.825 - мяне проста тупа заблякавалі. Я разумею, калі людзі качаюць і не аддаюць, але я ж аддаю. А тое, што не бяруць - што я магу з гэтым зрабіць?!
Карацей, Хаўза я больш не пагляжу. Ці пагляжу праз пару месяцаў, калі новыя сэрыі павыкладваюць у іншых месцах.
Гэта можна неяк выправіць?
|
|
(5 comments | comment on this)
|
| Saturday, March 14th, 2009
| |
10:58 pm - на памяць
|
Сёньня Уля папрасіла мяне замест калыханкі прасьпяваць пра Кадэрусэля. І я падумала, што трэба пра гэту песеньку напісаць. Мне яе сьпявала мая бабуля, калі я жыла ў яе. Калі мне было чатыры гады, мае бацькі выслалі мяне да яе на год. Я нічога ня памятаю зь дзяцінства, што было да таго году, але затое памятаю маю бабулю, якой яна была тады. Калі я сьпяваю гэту песьню Уленьцы, адразу прыгадваецца так шмат... Памятала толькі два куплеты - пра дом і пра кафтан. Астатняе адшукала ў сеціве. Трэба захаваць яе.
Кадерусель богато жил /2р/ Домик без крыши он купил /2р/ Галки охотно в нём ютятся, Летом и ласточки гнездятся. Да, да, да, это так - Кадерусель большой чудак!
Есть у Русселя две монеты /2р/ Больше в кармане денег нету /2р/ Долг заплатить дает он слово, Деньги в карман кладет он снова, Да, да, да, это так - Кадерусель большой чудак!
Он волосами весь оброс /2р/ Целая прядь из трех волос /2р/ Он их сплетает в косу туго, Если идет гулять с подругой, Да, да, да, это так - Кадерусель большой чудак!
Он два кафтана износил /2р/ Да из бумаги третий сшил /2р/ В дождь и мороз ступает важно, Носит кафтан он свой бумажный. Да, да, да, это так - Кадерусель большой чудак!
*Мая бабуля памерла, калі мы былі ў Нямеччыне. Я ня здолела прыехаць на пахаваньне ў Астрахань. Тыя два куплеты, што я памятаю, - ў іх заключаны год нашага зь ёй жыцьця. Не магу адшукаць словы для гэтага.
|
|
(2 comments | comment on this)
|
|
|
|
|